Аляксандар Вальковіч

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Вальковіч
2-і Народны сакратар фінансаў БНР
верасень 1920 — 1923
Папярэднік: Яфім Бялевіч
Наступнік: Васіль Захарка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 траўня [ст. ст. 21 красавіка] 1892
Менск (?), Расейская імпэрыя
Памёр: 4 лістапада 1937 (45 гадоў)
НКУС, Менск, БССР, СССР
Партыя: БПСР

Алякса́ндар Валько́віч (3 траўня 1892 — 4 лістапада 1937, Менск, НКУС) — беларускі палітычны дзяяч, сябра БПСР. Прадстаўляў БНР пры ўрадзе Грузіі. Народны сакратар фінансаў БНР.

Біяграфія

Ад 1914 да 1915 году працаваў у Віленскім аддзяленьні Дзяржаўнага дваранскага зямельнага банку. У пачатку Першай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. Зь верасьня 1915 году ў арміі, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў у Горы. Падчас польскай акупацыі Беларусі ў 19191920 гадах быў арыштаваны, уцёк за мяжу.

У 1925 годзе вярнуўся ў БССР. Працаваў інспэктарам у наркамаце фінансаў, у 1930 годзе звольнены. 18 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкартастан).

Арыштаваны 25 траўня 1937 году. Асуджаны за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26 красавіка 1989 году. Паводле першага прыгавору рэабілітаваны 10 красавіка 1988 году.[1]

Крыніцы

  1. ^ ВАЛЬКОВІЧ Аляксандр Іванавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.