Беларускія прэс-бюро

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Белару́скія прэс-бюро́ — інфармацыйныя бюро й карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармаваньня замежнай грамадзкасьці пра Беларусь, беларускае пытаньне й дзейнасьць ураду БНР.

Першае прэс-бюро існавала зь лета 1919 да 1925 году пры Надзвычайнай місіі БНР у Бэрліне. Выдавала інфармацыйны бюлетэнь на беларускай і нямецкай мовах (1-ы нумар захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Летувы), фундатарам і шэф-рэдактарам якога ў 1919 годзе быў князь Станіслаў Леў Сапега (Сапега-Ваявода).

Беларускія прэс-бюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі (1919—1921; кіраўнік У. Грунтоў), Капэнгагене (1919—1921; доктар Ісак Лур’е), Коўне (пры дыпляматычным прадстаўніцтве БНР у Летуве, 1921—1924; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Ёрку (1921; Сьцяпан Бубешка), Таліне (называўся інфармацыйны аддзел, 1921—1922; Мікалай Чарвякоў).

Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстантынопалі. Задачай кожнага бюро было забясьпечваць сродкі масавай інфармацыі краіны свайго месцазнаходжаньня матэрыяламі пра падзеі ў Беларусі й вакол яе, зьбіраць інфармацыю па беларускай праблеме й дасылаць яе ў бэрлінскае прэс-бюро.

Літаратура

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.