Віктар Хурсік

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Віктар Уладзімеравіч Хурсік (нар. 9 траўня 1953 году, чыгуначная станцыя Ўборак Асіпавіцкага раёну, БССР) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 і па 2002 гады працаваў у газэце «Звязда», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіпавіцкага раёну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанак Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[1].

Крыніцы

  1. ^ Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6. — С. 38
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.