Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы

Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:АА
Yellow star unboxed.svg
Абраныя артыкулыартыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.

Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу.

Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 35 абраных артыкулаў з агульнай колькасьці 61 111 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 1746 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня.

Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі (Yellow star unboxed.svg) ў верхнім правым куце старонкі.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

P cal euro-green.png

Цяперашні абраны артыкул

«Гусар», Ю. Брант (1890)

Гуса́рыя альбо крыла́тыя гуса́ры (па-польску: Husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палёх баёў з пачатку XVI стагодзьдзя да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Гусарыя спэцыялізавалася на «праломаваньні» баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Гусарыя была падразьдзяленьнем народнага аўтарамэнту — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.

Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусарыя складала значную частку.

Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю, узаемадзеяньне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна. Таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка гусарыя зьяўляліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час гусарыя ня мела сабе роўных у Эўропе, ейныя атакі ня раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму.
(артыкул цалкам…)

Навука

Навука

Геаграфія

Геаграфія

Гісторыя

Гісторыя

Эканоміка й фінансы

Эканоміка й фінансы

Мастацтва

Мастацтва

Культура і грамадзтва

Культура і грамадзтва

Пэрсаналіі

Пэрсаналіі

Рознае

Рознае

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.