Генадзь Кісялёў

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Генадзь Кісялёў
Hienadź Kisialoŭ.jpg
Нарадзіўся 19 сакавіка 1931(1931-03-19)
Каломна, Маскоўская вобласьць, РСФСР, СССР
Памёр 14 лістапада 2008(2008-11-14) (77 гадоў)
Менск, Беларусь
Навуковая сфэра Гісторыя, літаратуразнаўства
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (19712003)
Альма-матэр Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут(ru) (1953)
Навуковая ступень доктар філялягічных навук
Вядомы як Аўтар дасьледаваньня «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988)
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (1990)

Гена́дзь Васі́левіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна, Маскоўская вобласьць, цяпер Расея — 14 лістапада 2008, Менск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф. Доктар філялягічных навук (1994)[1] і кандыдат гістарычных навук.[2][3] Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гістарычна-літаратурных дасьледаваньняў «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Па заканчэньні Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953), працаваў у архіўных установах Летувіскай ССР. У 19561959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 19601971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву ЛетССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Сябар СП СССР1964). Быў жанаты, меў дзьвюх дачок — Лію і Натальлю, унука Яна.

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), дасьледаваньняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылёгіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзьвюх эпох: Паўстаньне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыцьцяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакумэнтаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Дасьледаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыцьцё і творчасьць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «нэафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

Памёр ураніцу 14 лістапада 2008 году ў Менску пасьля цяжкай хваробы[4].

Крыніцы

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 554
  2. ^ Памёр Генадзь Кісялёў // Радыё «Свабода», 14 лістапада 2008 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Людмила Селицкая. Улыбка Тараса. Из жизни нашего городка // «Советская Белоруссия» 10.01.2003 — №4 (21670)
  4. ^ [1]

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.