Грамадзянства БНР

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пашпарт часоў БНР

«Грамадзя́нства БНР» — ініцыятыва Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», абвешчаная 25 сакавіка 1998 на юбілейныя 80-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і яўляючая сабой прыём заяваў на ўступленьне ў грамадзянства БНР. Стварэньне супольнасьці грамадзянаў БНР меркавалася як важная задача дзеля таго, каб абудзіць грамадзянскую супольнасьць і сымбалічна выказаць сваё стаўленьне да існуючай беларускай улады як нелегітымнай.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэ-юрэ валодае легітымнасьцю беларускай улады ад абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе.

Стварэньнем камітэтаў грамадзянаў, прызнаючых легітымнасьць толькі ўрадаў у эміграцыі, займаліся ў 19891991-м эстонцы, латышы і летувісы. Параза камуністычнага путчу ў Маскве і распад СССР дазволіў аднак тады хутка вырашыць пытаньне ўлады і незалежнасьці іншым чынам.

Некалькі тысячаў чалавек падалі заявы на прыняцьце грамадзянства БНР.

Вонкавыя спасылкі

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў сайта Беларуская Салідарнасьць
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.