Гуд

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гуд
Род дзейнасьці легендарны князь готаў

Гуд - пэрсанаж беларускіх легендаў, князь варожага племя.

Легенду пра Гуда запісаў у ХІХ ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Гуд быў правадыром варожага племя, якое ўварвалася на тэрыторыю племя дулаў. Гуд выклікаў на двубой правадыра дулаў Кумара і адсек таму галаву, у выніку чаго землі дулаў былі захопленыя.

Верагодна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІ-ІІІ стст, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя ж плямёны, у т.л. дулы (хутчэй за ўсё, дулебы), былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы.

Вонкавыя спасылкі

Глядзіце таксама

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.