Гуды

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ґуды (па-летувіску: Gudai) — адна з летувіскіх назваў беларусаў у ХХ ст.. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэньні дадзенага тэрміну: гэтак жыхары Прусіі называлі жамойтаў, ды й іншых сваіх паўднёвых суседзяў — ліцьвінаў, аўкштотаў, палякаў.

Паходжаньне

Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраным ёсьць погляд, што слова Ґуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІІІІ стст., калі готы прасоўваліся з Павісьленьня ў Паўночнае Прычарнамор’е. Іхныя шляхі ішлі й праз сучасныя беларускія землі. Зь цягам часу назва Ґуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, нарэшце, не замацавалася за беларусамі. Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі й Летуве. Канцэнтруюцца яны ў асноўным у зоне старажытных славяна-балцкіх кантактаў.

Сёньня ж у летувіскай мове замест слова Gudai для пазначэньня беларусаў ужываецца Baltarusai.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Охманьский Е. Иноземные поселения в Литве в ХІІІ-ХІV вв. в свете этнонимических местных названий: Пер. с пол. // Балто-славянские исследования, 1980. М., 1981
  • Рогалев А.Ф. Этноним гуды на географической карте: поиски ист. мотивации // Сов. этнография. 1989. № 6.
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.