Другая Ўстаўная грамата

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Устаўная грамата
«Да народаў Беларусі»
Нумар: 2
Прыняцьце: 9 сакавіка 1918 (100 гадоў таму)
Ухваленьне: Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду
Уступ у сілу: 9 сакавіка 1918
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?

.

Другая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі прынятая выканаўчым камітэтам І Усебеларускага зьезду ў Менску 9 сакавіка 1918 году.

У межах расьсяленьня й лічэбнай перавагі беларускага народу абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Часова заканадаўчую ўладу ў Беларускай Народнай Рэспубліцы брала на сябе Рада Ўсебеларускага зьезду, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазьней павінен быў зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага й роўнага выбарчага права.

Абвешчаныя правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі: вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы й памяшканьня; права народаў на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; роўнасьць усіх моваў народаў Беларусі. Скасаваная прыватная ўласнасьць на зямлю, абвешчаная аб перадачы зямлі бяз выкупу тым‚ хто на ёй працуе; лясы‚ азёры й нетры зямлі абвешчаныя ўласнасьцю БНР. Усталяваная найбольшая працягласьць рабочага дню ў 8 гадзінаў.

Ва ўмовах ваеннай акупацыі тэрыторыі Беларусі ажыцьцявіць выказаныя ў Другой Устаўнай грамаце намеры не ўдалося.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.