Камісія часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Вялікага Княства Літоўскага

Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, Літоўская часавая камісія (па-польску: Komisja Rzadu Tymczasowego Wielkiego Ksiestwa Litewskiego; Komisja Rzadzaca Tymczasowa Litewska) — часовы адміністрацыйны орган Вялікага княства Літоўскага, які быў утвораны пры падтрымцы францускага войска ў часе вызваленьня літоўскіх земляў ад Расеі ў 1812 годзе.

Гісторыя

Станіслаў Солтан

Па меры акупацыі тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага францускімі войскамі, на зьмену расейскай адміністрацыі прыходзіла француская.

Палітычная арґанізацыя й адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне занятых тэрыторыяў уніфікавалася па аналёґіі зь дзяржаўным ладам напалеонаўскае імпэрыі. 19 чэрвеня, для адміністрацыйнага кіраваньня тэрыторыяю Беластоцкай вобласьці, Віленскай, Гарадзенскай Менскай губэрняў (пазьней пераназваных у дэпартамэнты), у Вільні 1 ліпеня 1812 году быў створаны Часавы ўрад ВКЛ — Камісія часавага кіраваньня Вялікага княства Літоўскага. Яму падпарадкоўваліся цэнтральныя, рэґіянальныя й мясцовыя органы грамадзянскае адміністрацыі 4 дэпартамэнтаў. Дэпартамэнты падзяляліся на дыскрыты на чале з падпрэфэктамі. У кожным зь іх, а пазьней у Віцебскім і Магілёўскім дэпартамэнтах (не падпарадкаваных ураду, падпарадкаваных вайсковаму губэрнатару Шарпанцье), была арґанізавана адміністрацыйная камісія з 3 чальцоў, прызначаных ці зацьверджаных Напалеонам, пад старшынствам францускага інтэнданта. Па прыкладу Вільні арґанізоўвалася структура муніцыпальнага (гарадскога) самакіраваньня. Адначасова была створана сыстэма вайскова-адміністрацыйнага кіраванбня краем. Органы напалеонаўскае адміністрацыі пераважна займаліся арґанізацыяю ўзброеных фармаваньняў, забесьпячэньнем войскаў, зборам грашовых сродкаў.

Указам Напалеона ад 1 ліпеня было абвешчана пра стварэньне 5 пяхотных палкоў на чале з А. Хадкевічам, К. Тызенгаўзам, А. Бісьпінгам, К. Пжэзьдзецкім і С. Чапскім і палка стральцоў пад камандаваньнем І. Касакоўскага. Усяго атрымалася сфармаваць полк лёгкаконнай ґвардыі, 6 палкоў пяхоты, полк стральцоў, агульнаю колькасьцю каля 15 тыс. чал. Для абароны насельніцтва ад марадзёраў у паветах стваралі жандармэрыю, а ў буйных гарадах — народную ґвардыю.

Камісія была ўзначалена Люі П’ерам Эдуардам Біньёнам. Аднак фактычная ўлада ажыцьцяўлялася Дзіркам ван Гогендорпам, былым губэрнатарам Явы, які быў прызначаны губэрнатарам Вільні.

Напалеон, не апраўдаўшы надзеяў Генэральнае канфэдэрацыі Каралеўства Польскага, не аднавіў польскую дзяржаўнасьць у былых польска-літоўскіх землях. Ён усталяваў на заваяваных тэрыторыях часавую адміністрацыю, тым самым адклаўшы прыняцьце канчатковага рашэньня да поўнай перамогі над Расіяй.

11 ліпеня 1812 году польскі палітычны дзеяч Юзэф Выбіцкі з дэпутатамі ад Рады Ўсеагульнае канфэдэрацыі, беспасьпяхова спрабавалі дамагчыся ад імпэратара аднаўленьня Каралеўства Польскага з тэрыторыямі, страчанымі падчас падзелаў Рэчы Паспалітай.

Толькі 14 ліпеня 1812 году Камісія была фармальна падпарадкавана Радзе Генэральнае канфэдэрацыі Каралеўства Польскага.

У канцы 1812 году, калі расейскае войска ўступіла ў Літву, Камісія бегла за мяжу.

Прэзыдэнты

Ґенэральны сакратар: Юзэф Ігнат Касакоўскі

Чальцы

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • С. Калінін, В. Кажаноўскі , С. Шпагін, «Узброеныя сілы Вялікага княства Варшаўскага і Вялікага княства Літоўскага. 1806—1814 гг. Ч. I. Генэралітэт, штаб, пяхота, артылерыя». М., 1998.
  • С. Таляронак, «Стварэньне францускімі акупацыйнымі ўладамі дзяржаўных структураў ВКЛ (1812 год)». Мн., 1998.
  • Janusz Iwaszkiewicz, Litwa w roku 1812 (Літва ў 1812 годзе), Варшава, 1912.
  • Marian Kukiel, Wojna 1812 roku (Вайна 1812 году), Кракаў, 1937.
  • A. Rembowski, «Konfederacja Generalna i pospolite ruszenie w roku 1812» («Генэральная канфэдэрацыя й паспалітае рушэньне ў 1812 годзе»), Biblioteka Warszawska (Варшаўская Бібліятэка), vol. 1, 1896, fascicle 3, pp. 478–514; vol. 2, 1896, fascicle 1, pp. 67–86.
  • Władysław Zajewski, Jozef Wybicki (Юзэф Выбіцкі), Варшава, 1983.
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.