Ковенская губэрня

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ковенская губэрня
рас. Ковенская губернія'
Kovno Governorate COA.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня
Уваходзіць у Віленскае генэрал-губэрнатарства, Паўночна-Заходні край
Губэрнскі цэнтар Коўна
Улучае 7 паветаў
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Шаўлі, Вількамір, Панявеж
Колькасьць
населеных пунктаў
25 476 (1869)
Дата ўтварэньня 1 ліпеня 1843 (175 гадоў таму)
Дата скасаваньня 1917
Губэрнатар Мікалай Гразеў(ru) (19121917)
Маршалак шляхты Іларыён Васільчыкаў(ru) (19091915)
Афіцыйныя мовы расейская
Мовы ва ўжытку летувіская, жамойцкая
Насельніцтва (1897)
1 544 564
(1,2%)
Шчыльнасьць 38 чал./км²
Нацыянальны склад летувісы 37,2%, жмудзіны 28,9%, жыды 13,8%, палякі 9%, расейцы 4,7%, беларусы 2,4%, латышы 2,3%, немцы 1,4%
Канфэсійны склад хрысьціяне 86,1%, юдэі 13,8%, мусульмане 0,1%
Плошча 40 641,36 км²
Месцазнаходжаньне Ковенскай губэрні
Ковенская губэрня на мапе
Падзел на паветы (1888)
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ковенская губэрня — губэрня Расейскай імпэрыі, што існавала ў 1843—1915 гг. на паўночных землях сучасных Беларусі і Летувы. 18 сьнежня 1842 г. расейскі імпэратар Мікалай I падпісаў указ «Аб пераўтварэньні паўночна-заходніх губэрняў», паводле якога з 7 паўночна-заходніх паветаў Віленскай губэрні ў 1843 годзе ўтварылі асобную губэрню ў складзе Віленскага генэрал-губэрнатарства. Плошча складала 35 711,9 квадратных вёрстаў. Беларусы большасьцю насялялі Новааляксандраўскі павет на ўсходзе губэрні, дзе пры перапісе 1897 г. складалі 17% насельніцтва. У 1915 г., падчас Першай сусьветнай вайны, губэрня апынулася пад нямецкай акупацыяй. У 1919 г. большасьць земляў губэрні адышла да Летувы. Усходнюю частку разам зь беларускімі местамі Браслаў і Відзы (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) захапілі польскія войскі. У выніку Рыскага падзелу 1921 году гэтая частка земляў цягам 19221939 гг. уваходзіла ў Віленскае ваяводзтва Польскай рэспублікі[1].

Разьмяшчэньне

Мапа Ковенскай губэрні і сумежжа

Ковенская губэрня межавала на поўначы з Курляндзкай губэрняй(en) і Дрысенскім паветам Віцебскай губэрні. На ўсходзе — зь Віленскай губэрняй. На поўдні — з Сувальскай губэрняй (да 1867 г. Царства Польскага) па рацэ Нёман. На захадзе — з Усходняй Прусіяй1871 г. Нямецкай імпэрыі) і Гробінскім паветам(en) Курляндзкай губэрні.

Належала да ліку найменшых губэрняў Расейскай імпэрыі. Мела найбольшую працягласьць у даўжыню 373 км (350 вёрстаў) і ў шырыню 181 км (170 вёрстаў). Ахоплівала амаль усе землі былых Жамойцкага староства і паўночна-заходніх паветаў Віленскага і Троцкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага.

Адміністратыўны падзел

У склад губэрні ўваходзілі 7 паветаў. 4 паветы (Ковенскі, Панявескі, Цельшыцкі і Шавельскі) мелі ў сваім складзе па 4 станы. 3 паветы (Вількамірскі, Новааляксандраўскі і Расенскі) падзяляліся на 5 станаў кожны. Агулам у губэрні налічвалася 144 воласьці, 931 грамада і 2 беспавятовых места (Відзы і Шадаў). У 1860-я гг. у губэрні было 15932 пасёлкі, 8075 вёсак, 998 сельцаў, 251 мястэчка і 209 сёлаў.

Павет Цэнтар (жыхароў) Плошча, вёрстаў² Насельніцтва, 1897 г.
Вількамірскі Вількамір (13 532) 5145,5 229 118
Ковенскі Коўна (70 920) 3534,2 227 431
Новааляксандраўскі(uk) Новааляксандраўск (6359) 4769,2 208 487
Панявескі Панявеж (12 968) 5451,5 222 881
Расенскі(lt) Расены (7455) 5689 235 362
Цельшыцкі Цельшы (6205) 4654 183 351
Шавельскі Шаўлі (16 128) 6072,1 237 934

Насельніцтва

Ковенская губэрня, 1910-я гг.

Паводле перапісу 1897 году(en), аснову насельніцтва скаладалі тры саслоўі: сяляне (71,2%), мяшчане (21,1%) і дваранства (6,4%). У местах пражывала 9,3% насельніцтва. Мужчыны скаладалі 48,7% жыхароў. Паводле сямейнага становішча, халастыя складалі 61,06% насельніцтва, сужонцы 33,16%, аўдавелыя 5,61%, разьведзеныя 0,01%. Сярод 86,1% жыхароў, якія вызнавалі хрысьціянства, найбольш пашыранымі канфэсіямі былі каталіцтва (76,4% насельніцтва губэрні), лютэранства (3,8%), праваслаўе (3%), стараабрадніцтва (2,1%) і рэфармацтва (0,7%).

Перапіс 1897 г.
Павет Летувісы Жмудзіны Жыды Палякі Расейцы Беларусы Латышы Немцы
Вількамірскі 72,2% ... 13,2% 10% 4,1% 0,1% 0,1% 0,2%
Ковенскі 35,7% 5,8% 19,8% 23,2% 11,6% 0,5% ... 2,3%
Нова-
аляксандраўскі
49,8% ... 12,7% 8,9% 9,9% 16,8% 1,8% 0,1%
Панявескі 71,6% ... 12,2% 6,5% 1,9% 0,1% 6,8% 0,6%
Расенскі 9,3% 66,9% 11,2% 5,5% 2% 0,1% 0,1% 4,4%
Цельшыцкі 0,8% 80,3% 12,4% 1,5% 1,3% 0,1% 2,3% 0,9%
Шавельскі 17,3% 53,3% 14,3% 6,3% 2,2% 0,4 4,9% 1%

Губэрнатары

  1. Іван Каўкацін(ru) (23 красавіка 1843 — 10 сакавіка 1848)
  2. Сяргей Даўгарукаў(ru) (10—17 сакавіка 1848)
  3. Афанасі Радзішчаў(ru) (17 сакавіка 1848 — 3 красавіка 1851)
  4. Пётар Шварц (3 красавіка 1851 — 13 жніўня 1854)
  5. Іван Раманус(ru) (13 жніўня 1854 — 24 кастрычніка 1857)
  6. Станіслаў Хамінскі(ru) (1 лістапада 1957 — 18 верасьня 1861)
  7. Рыгор Крыгер(ru) (18 верасьня 1861 — 4 чэрвеня 1863)
  8. Сяргей Энгельгарт(ru) (4 чэрвеня — 1 жніўня 1863)
  9. Мікалай Мураўёў (1 жніўня 1863 — 27 ліпеня 1866)
  10. Аляксей Казначэеў(ru) (29 ліпеня 1866 — 17 траўня 1868)
  11. Міхаіл Абаленскі(ru) (31 траўня 1868 — 10 студзеня 1874)
  12. Пётар Базылеўскі (8 лютага 1874 — 30 красавіка 1879)
  13. Сяргей Гудзім-Ляўковіч (21 траўня 1879 — 27 чэрвеня 1880)
  14. Мікалай Баранаў(ru) (6 верасьня 1880 — 9 сакавіка 1881)
  15. Валер Мяльніцкі (27 сакавіка 1881 — 26 сьнежня 1886)
  16. Яўген Куроўскі(ru) (8 студзеня 188719 красавіка 1890)
  17. Мікалай Клінкенбэрг(ru) (3 траўня 1890 — 11 ліпеня 1896)
  18. Сяргей Сухадольскі(ru) (11 ліпеня 1896 — 24 траўня 1899)
  19. Аляксей Раговіч(ru) (24 траўня 1899 — 1 лютага 1902)
  20. Эмануіл Ватацы(ru) (1 лютага 1902 — 15 красавіка 1904)
  21. Пётар Вяроўкін (24 красавіка 1904 — 31 сьнежня 1912)
  22. Мікалай Гразеў(ru) (31 сьнежня 1912—1917)

Ураджэнцы

Крыніцы

  1. ^ Уладзімер Філякоў. Ковенская губэрня // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 372. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.