Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Аўтар словаў Макар Краўцоў, 30 кастрычніка 1919
Кампазытар Уладзімер Тэраўскі, 1919
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка
Гімны Беларусі
Pahonia. Пагоня (1672) (4).png Багародзіца (14—18 стагодзьдзі)
Пагоня Гімн БНР (1919)
Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Гімн БССР (1955—1991)
Пагоня Coat of arms of Belarus.svg Гімн Беларусі (1991—2002)
Coat of arms of Belarus.svg Гімн Беларусі (з 2002 году)
Іншыя гімны:
Магутны Божа (неафіцыйны, 1943)
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906)

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш» — дзяржаўны гімн Беларускае Народнае Рэспублікі.

Гісторыя

Тэкст быў упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі. У якасьці гімну Беларусі марш быў прыняты ў 1920 годзе. На момант яго напісаньня БНР ужо дэ-факта не існавала, а яе кіраўніцтва знаходзілася ў выгнаньні.

У «Беларускім сьпеўніку» Ўладзімера Тэраўскага (Менск, 1921) радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» быў заменены на «Свабодны сьцяг, штандарт чырвоны». Але ноты сьпеўніка былі набраныя раней, бо выданьне рыхтавалася ў 1920 годзе сэкцыяй Беларускае вайсковае камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сьцяг чорнай фарбай[1].

Марш актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях.

У 1991 годзе, пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» гімнам Рэспублікі Беларусь, побач з аднаўленьнем гербу «Пагоня» і Бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[2].

Сёньня марш карыстаецца пэўнай папулярнасьцю ў асяродках беларускай дэмакратычнай апазыцыі і рэгулярна фігуруе сярод прапанаваных альтэрнатываў сучаснаму гімну Беларусі[3][4].

Тэкст

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Крыніцы

  1. ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 278.
  2. ^ Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013 — с. 414
  3. ^ http://nn.by/?c=ar&i=60220
  4. ^ http://nn.by/?c=ar&i=107965

Літаратура

Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.