Міхаіл Таніч

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міхаіл Таніч
Міхаіл Танхілевіч
Mikhail Tanich 2007.JPG
Род дзейнасьці паэт-сьпеўнік
Дата нараджэньня 15 верасьня 1923
Месца нараджэньня Таганрог, СССР
Дата сьмерці 17 красавіка 2008
Месца сьмерці Масква, Расея
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі мэдаль Жукава Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Пашаны Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Славы юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» Medal "For Strengthening of Brotherhood in Arms" Прэмія МУС Расіі

Міхаі́л Іса́евіч Та́ніч (сапраўднае прозьвішча Танхілевіч; 15 верасьня 1923, Таганрог17 красавіка 2008, Масква) — савецкі й расейскі паэт-сьпеўнік.

Маладосьць

Нарадзіўся ў Таганрогу ў габрэйскай сям’і. Бацька Таніча, які кіраваў камунальнай гаспадаркай гораду, быў расстраляны ў 1938 годзе. У 1942 годзе Міхаіла прызваны ў дзейснае войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. У складзе 33-й зьнішчальна-процітанкавай брыгады мінуў шлях ад Беларусі да Эльбы ў якасьці камандзіра процітанкавай гарматы. Апошнія 11 месяцаў непасрэдна ўдзельнічаў у баях.

Пасьля заканчэньня вайны паступіў у Растоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, скончыць які не пасьпеў, паколькі ў 1947 годзе быў арыштаваны па 58 артыкуле пункт 10 («за шпіянаж», падставай да арышту стала выказваньне аб нізкай якасьці савецкіх радыёпрымачоў у параўнаньні зь нямецкімі). У турмах і лягерах (у асноўным у раёне Салікамску, на лесапавале) Таніч правёў шэсьць гадоў і быў вызвалены па амністыі толькі ў 1953 годзе.

Творчая дзейнасьць

Пасьля вызваленьня адправіўся ў Маскву і працаваў на радыё і ў прэсе. Тады жа зьмяніў прозьвішча. Першая складанка вершаў выйшла ў 1959 годзе. У пачатку 1960-х гадоў набыла вядомасьць яго песьня, напісаная ў суаўтарстве зь Янам Фрэнкелем — «Текстильный городок», якая выконвалася шматлікімі сьпявачкамі, сярод якіх Раіса Няменава, Мая Крысталінская.

У наступным здабыў іншых суаўтараў, сярод якіх былі Юры Саўльскі, Аркадзь Астроўскі, Вадзім Гамалія, Оскар Фэльцман, Мікіта Багаслоўскі, Уладзімер Шаінскі.

У наступным Таніч працаваў зь Ігарам Мікалаевым, Аркадзем Укупнікам, Вячаславам Малежыкам, а таксама арганізаваў групу «Лесоповал» на чале зь Сяргеем Каржуковым, які трагічна загінуў у 1994 годзе. Група атрымала другое нараджэньне ў 1995 годзе з прыходам маладых музыкаў. З тых часоў «Лесоповал» — галоўны праект Міхаіла Таніча.

Чалец Саюза пісьменьнікаў з 1968 году, аўтар 15 кніг, уключаючы песенныя. Апошнія датаваныя 1998 годам: «Жизнь» (вершы) і «Погода в доме» (песьні).

Аўтар такіх вядомых песень, як ««Любовь-кольцо», «Что тебе сказать про Сахалин?», «Черный кот», «Зеркало», «Как хорошо быть генералом», «Идет солдат по городу», «Черное и белое», «Возьми меня с собой», «Не забывай», «На дальней станции сойду», «Проводы любви», «Птичий рынок», «Комарово», «Узелки», «Погода в доме».

Аўтар шматлікіх знакамітых дзіцячых песень, такіх як «Когда мои друзья со мной», «По секрету всему свету», «Из чего наш мир состоит», «Песенка про папу» і іншых.

Міхаіл Таніч памёр у 3:10 17 красавіка 2008 году ў Маскве, прычынай сьмерці стала нырачная недастатковасьць. Міхаіла Таніча пахавалі ў суботу 19 красавіка 2008 году на Ваганькаўскім цьвінтары ў Маскве.

Сям’я

Жонка — паэт-сьпеўнік Лідзія Мікалаеўна Казлова. Дачкі — Сьвятлана і Іна, унукі Леў і Вэніямін.

Узнагароды

  • Ляўрэат прэміі МУС Расеі (1997)
  • Ляўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Авацыя» (1997)
  • Ляўрэат Юбілейнага конкурса «Песьня году»
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн Славы III ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • Ордэн Пашаны (1998)
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі (2001)
  • Народны артыст Расеі 2003
  • Ганаровы прафэсар Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўнівэрсытэту

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.