Рада Случчыны

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ра́да Слу́ччыны — абраная 14 лістапада 1920 году на Зьезьдзе Случчыны са 107 дэлегатаў з Слуцку і 15 валасьцей, і прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. Праходзіў у вялікай залі будынку Эдварда Вайніловіча. Галоўнаю задачаю рады была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдае дэклярацыю:

У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю санастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.''

Пасьля наступу бальшавіцкага войска 6 сьнежня Рада Случчыны і беларускі штаб былі перанесеныя ў Подчыцы, а потым у вёску Грыцэвічы. 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла капітана Андрэя Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасьля выцясьненьня вялікіх аддзелаў у Польшчу Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы. Стала зразумела, што беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць арміі бальшавікоў. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі.

У Баранавічах Рада нейкі час існавала без матэрыяльнай падтрымкі. 20 студзеня 1921 году на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім кіраўніком Станіслава Булак-Балаховіча і зьехала да яго. Частка Рады зьехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах. Гэткім чынам Рада перастала існаваць.

Склад Рады

Старшыня: Уладзімер Пракулевіч

Сябры (16 чалавек):

Кандыдаты: Маліноўскі, Мяшочэк, Валоцька, Міхайлоўскі, Дзятловіч

Выканаўчы орган Рады ці Прэзыдыюм Рады

Літаратура

  • Газэта «Наша думка» 1921, №9—11 (перадрук — Спадчына 1/1998 с. 162—163) Юрка Лістапад «Узьбіліся на свой шлях»
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.