Рада пяцёх

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ра́да пяцёх — другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў траўні 1918 году[1]. Сфармаваны пасьля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыяту Беларусі ў пачатку траўня 1918 беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў П. Бадуновай, Т. Грыба, Л. Зайца й сацыял-дэмакрата А. Смоліча. У склад Рады пяцёх уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў Я. Варонка (старшыня), Я. Бялевіч, К. Езавітаў, В. Захарка, П. Крачэўскі. Правыя ў Радзе БНР з мэтай адхіліць Раду пяцёх стварылі Народны сакратарыят пад кіраўніцтвам Р. Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі й правымі ў чэрвені 1918 году быў сфармаваны 4-ы склад Народнага сакратарыяту[1].

Крыніцы

  1. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 С. 204
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.