Рыская дамова (1920)

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рыская дамова 1920 году — савецка-польская папярэдняя мірная дамова, заключаная ў Рызе 12 кастрычніка 1920 з мэтай сканчэньня Польска-савецкай вайны 19191921 гадоў. У дамове былі зацьверджаныя ўмовы папярэдняга міру і перамір’я, заключаныя паміж Польскай Рэспублікай з аднаго боку і Расейскай Фэдэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў разам з Украінскай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў. Ратыфікавана польскім Соймам 22 кастрычніка 1920 году [1]. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

Сутнасьць дамовы

Паводле дамовы войскі Польскай Рэспублікі і РСФСР мусілі спыніцца на лініі БягомльЗаслаўеНегарэлаеТураў. Беларуская дэлегацыя ні ад БНР ні ад БССР увогуле не была запрошаная на перамовы.

У выніку пагадненьня тэрыторыя Беларусі падзялялася на дзьве часткі: Заходнюю Беларусь, якая перадавалася савецкім бокам Польшчы, і БССР на ўсходзе, якая складалася з шасьці паветаў.[2]

Рэакцыі ў беларускім грамадзтве

Дамова выклікала абурэньне сярод дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, таму 20 кастрычніка 1920 году ў Рызе была праведзеная Беларуская нацыянальна-патрыятычная канфэрэнцыя, якая прыняла спэцыяльную рэзалюцыю адносна Рыскай дамовы 1920 году, у якой адзначалася, што «РСФСР і Польшча, ня маючы агульных межаў і бязьлітасна спусташаючы да гэтага часу Беларусь, змагаючыся на яе тэрыторыі, цяпер палічылі магчымым вырашаць лёс беларускага народу і распараджацца ягонымі землямі без удзелу ягоных прадстаўнікоў, ігнаруючы справядлівыя дамаганьні беларускага народу і ягонага законнага ўраду, не дапусьцілі да ўдзелу ў перамовах ягонай правамоцнай дэлегацыі», а таксама што нягледзячы на пратэсты дэлегацыі БНР падпісалі дамову з мэтай увесьці ў зман беларускі народ і ягоных кіраўнікоў, прызнаючы незалежнасьць Беларусі, але абыходзячы пытаньне прызнаньня беларускага ўраду. Рэзалюцыя пастанаўляла лічыць дамову неабавязковай для беларускага народу, і «ўсімі спосабамі і сродкамі працягваць барацьбу за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку з усімі яе ворагамі».[3]

Заключэньне дамовы вылілася ў хвалю пратэстаў у беларускім грамадзтве, адным зь якіх быў Слуцкі збройны чын.

Крыніцы

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.