Самарканд

Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самарканд
узб. Самарқанд
Плошча Рэгістан
Плошча Рэгістан
Coat of arms of Samarkand.svg
Герб Самарканду
Дата заснаваньня: 742 г. да н. э.
Першыя згадкі: 8 стагодзьдзе да н. э.
Былая назва: Мараканда, Согдыяна
Краіна: Узбэкістан
Галава: Акбар Шукураў
Плошча: 120 км² [1]
Насельніцтва
колькасьць: 519 683 чал. (2016)[1]
шчыльнасьць:
этнічны склад: Узбэкі, таджыкі, пэрсы і інш. (2016)
нацыянальны склад: Узбэкі, таджыкі (2016)
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +998 66
Паштовы індэкс: 140100[2]
Нумарны знак: 14 (старога ўзору 1998—2008)

30 — 39 (новага ўзору з 01.10.2008)[3][4]

Геаграфічныя каардынаты: 39°39′15″ пн. ш. 66°57′35″ у. д. / 39.65417° пн. ш. 66.95972° у. д. / 39.65417; 66.95972Каардынаты: 39°39′15″ пн. ш. 66°57′35″ у. д. / 39.65417° пн. ш. 66.95972° у. д. / 39.65417; 66.95972
Самарканд на мапе Ўзбэкістану
Самарканд
Самарканд
Самарканд
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Самарканд у сеціве

Самарканд (па-ўзбэцку: Самарқанд) — другое паводле велічыні й колькасьці насельніцтва места Ўзбэкістану, сталіца Самаркандзкае вобласьці. Плошча места складае 120 км². Колькасьць насельніцтва па стане на 1 студзеня 2016 году складала 519,6 тыс. жыхароў. Места знаходзіцца на вышыні 702 м над узроўнем мора. Гістарычная сярэдзіна места — плошча й забудова Рэгістан. У 2001 годзе места і яго гістарычныя архітэктурныя й археалягічныя помнікі былі занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА пад назвай «Самарканд — скрыжаваньне культур».

Гісторыя

Самарканд — адно з найстаражытных местаў сьвету, заснаванае ў 742 годзе да н. э (8 стагодзьдзе да н.э.), асяродак гістарычнай вобласьці й дзяржавы Сагдыяда. Больш за дзьве тысячы гадоў места зьяўлялася ключавым пунктам на Вялікім шаўковым шляху паміж Кітаем і Эўропай, а таксама адным з галоўных цэнтраў навукі сярэднявечнага Ўсходу. У 875-999 гадах Самарканд быў адным з найбуйных палітычных і культурных цэнтраў дзяржавы Саманідаў. З 875 году па 892 год Самарканд быў сталіцай гэтай дзяржавы. У 14 стагодзьдзі стаў сталіцай царства Тамэрляна й яго нашчадкаў. У 1925—1930 гадах Самарканд зьяўляўся сталіцай Узбэцкай ССР.

Крыніцы

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.