Скаўцкі рух

Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Скаўтынг (па-ангельску: Scouting) — сусьветная дзіцячая арганізацыя. Яна займаецца фізычным, духоўным і разумовым разьвіцьцём маладых людзей так, каб моладзь магла заняць канструктыўнае месца ў грамадзтве. Гэта дасягаецца нефармальнай адукацыяй з акцэнтам на практычныя дзеяньні на адчыненым паветры, якая завецца скаўцкія мэтады. Рух скаўтаў быў заснаваны ў 1907 годзе адстаўным палкоўнікам брытанскага войска Робэртам Бадэн-Паўэлам. У цяперашні час скаўтынг мае больш 38 мільёнаў чальцоў у 217 краінах і тэрыторыях, прадстаўленых праз некалькі скаўцкіх асацыяцый на міжнародным узроўні. Працы Эрнэста Сэтан-Томпсана і Дэніэла Картэра Бэрда істотна паўплывалі на раньняе разьвіцьцё скаўтынга, гэтак жа як і на аснову руху традыцыйнага скаўтынга, якое ўзмацнілася за мінулыя некалькі гадоў.

Гісторыя

Робэрт Бадэн-Паўэл, заснавальнiк скаўцкага руху

Палкоўнік сэр Робэрт Бадэн-Паўэл заснаваў рух скаўтаў у 1907 годзе ў Вялікабрытаніі. Зародкі ідэі скаўтынга зьявіліся пры аблозе Мафекінгу (Паўднёвая Афрыка) падчас Другой бурскай вайны (18991902), дзе Бадэн-Паўэл служыў брыгадным камандзірам.

Напагатове!

Дэвіз скаўтаў — «Напагатове!» (па-ангельску: Be Prepared); па-ангельску ён скарачаецца да першых літар гэтак жа, як прозвішча фундатара руху скаўтаў (B.P.).

Паходжаньне гэтай фразы зьвязана з зыходным мілітарысцкім характарам руху скаўтаў. Бадэн-Паўэл пісаў 12 лютага 1908 г. у артыкуле ў часопісе «Бойскаўтынг»: «Будзьце гатовыя памерці за сваю краіну, калі запатрабуецца; так што калі надыдзе момант, выходзьце з хаты з упэўненасьцю і бяз роздуму пра тое, заб’юць вас ці не.»

На іншых мовах

Аддзяленьні скаўтаў па ўсім сьвеце выкарыстаюць дэвіз «Напагатове!» на сваіх родных мовах.

  • Азэрбайджанская: Daima Hazir
  • Альбанская: Ji Gati альбо Pergatitu
  • Ангельская: Be Prepared
  • Арабская: Kun Musta’idan
  • В’етнамская: Sắp Sẵn
  • Вугорская: Légy Résen
  • Галяндзкая: Weest Paraat
  • Грузінская: იყავი მზად (ikavi mzad)
  • Грэцкая: Έσω Έτοιμος
  • Іўрыт: היה נכון (heye nachon)
  • Ірляндзкая: Bí Ullamh
  • Гішпанская: Siempre Listo альбо Siempre Alerta («заўсёды гатовы», «заўсёды напагатове»)
  • Італьянская: Sii Preparato (таксама ў Італіі вельмі часта выкарыстоўваецца лацінская фраза Estote Parati)
  • Кітайская: 準備
  • Кыргыская: Dayar Bol
  • Латвійская: Esi Modrs
  • Латынь: Estote Parati
  • Летувіская: Budek
  • Македонская: Буди спреман
  • Малайская: Selalu Bersedia
  • Мальтыйская: Kun Lest
  • Мангольская: Белен бол
  • Нарвэская: Alltid Beredt
  • Нямецкая: Allzeit bereit!
  • Пушту: Tayar Osay
  • Пэрсыдзкая: Aamaadeh Baash
  • Польская: Czuwaj
  • Расейская: Будь готов
  • Сэрбская: Budi Spreman (Буди спреман)
  • Славенская: Bodi pripravljen! альбо Bud Pripavany
  • Тайская: จงเตรียมพร้อม
  • Туркмэнская: Daima Häzir
  • Уйгурская: Tayyar Bol
  • Украінская: Готуйсь
  • Філіпінская (Тагальская): Laging Handâ (даслоўна: заўсёды гатовы)
  • Фінская: Ole valmis
  • Француская: Sois Prêt альбо Toujours Prêt
  • Харвацкая: Budi Pripraven
  • Чэская: Bud Připraven
  • Швэдзкая: Var redo
  • Эспэранта: Estu preta
  • Эстонская: Ole Valmis
  • Японская: Sonae-yo Tsuneni

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg Скаўцкі рухсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.