Сьцяг Першага Слуцкага Палка

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьцяг Першага Слуцкага палка.
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Сьцяг Першага Слуцкага Палка Стральцоў — сымбаль Першага Слуцкага Палка пад час Слуцкага Збройнага Чыну 1920 году.

Напрыканцы сьнежня 1920 паўстанцы Першага Слуцкага палка атрымалі свой сьцяг, які каштаваў 156 000 марака. Яго ахвяравалі палку беларускі-патрыёткі Гародні.

Сьцяг быў залацістага колеру. 2 мэтры даўжыні і 1 мэтар ушыркі. Пасярэдзіне Пагоня каля 45 см а навокал надпіс «1-шы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі».

Сьцяг жаўнеры палка мелі з сабою, калі знаходзіліся ў польскіх лягерах для ваеннапалонных. Пасьля яго забраў з сабою камандзір палка Антон Сокал-Кутылоўскі.

Ён перахоўваў сьцяг да 1931 году калі пад час вобшуку польская паліцыя не знайшла яго і не канфіскавала.

Да таго Сокал-Кутылоўскі, улетку 1921 году, хацеў перадаць на перахаваньне сьцяг Пінска-Наваградскаму Япіскапу Панцеляйману, які жыў на той час у Наваградку. Але апошні адмовіўся браць.

Літаратура

  • Слуцкі збройны чын 1920. у дакумантах і ўспамінах., Менск, Медысонт, 2006. (Успаміны і паказаньні Сокала-Кутылоўскага)
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.