Сяргей Навумчык

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Навумчык
Siarhiej Nawumczyk.jpg
Намесьнік Старшыні Рады БНР
1997 — цяперашні час
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ скліканьня
1990 — 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 сьнежня 1961(1961-12-15) (56 гадоў)
Паставы, БССР
Партыя: Беларускі Народны Фронт
Адукацыя: Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Сяргей Навумчык (15 сьнежня 1961, Паставы, БССР, СССР) — беларускі журналіст і палітык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, служыў у войску. Удзельнічаў у самвыдатаўскім друку.

Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласьці (1988).

У 19901996 гадох — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, каардынатар парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, сябра Канстытуцыйнай Камісіі і парлямэнцкай Камісіі ў пытаньнях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасьці службовых і іншых адказных асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет».

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 25 жніўня 1991 г.

Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), сааўтар праекту Пастановы ВС Вб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў.

11 красавіка 1995 году разам зь іншымі дэпутатамі ад Апазыцыі БНФ абвясьціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжаньняў і жорстка зьбітыя спэцпадразьдзяленьнем КДБ і спэцназам.

13-14 красавіка 1995 году прадстаўляў у Канстытуцыйным Судзе пазыцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ.

У 1996 годзе пакінуў Беларусь. Паводле крыніцы газэты «Свабода», камандуючы памежнымі войскамі Рэспублікі Беларусь выдаў распараджэньне памежнікам затрымаць яго ў выпадку ўезду на тэрыторыю Беларусі[1]. У жніўні 1996 году атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2006) за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)».

Намесьнік старшыні Рады БНР (ад 1997). Працуе на «Радыё Свабода» ад 1990 году.

Кнігі

Крыніцы

  1. ^ Газэта «Свабода», 12 траўня 1996 году

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.