Трэцяя Ўстаўная грамата

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Устаўная грамата
«Трэцяя Ўстаўная грамата»
Нумар: 3
Прыняцьце: 25 сакавіка 1918 (101 год таму)
Ухваленьне: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Падпісаньне: Язэп Варонка
Уступ у сілу: 25 сакавіка 1918
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?

.

Трэ́цяя Ўстаўна́я гра́мата — юрыдычны акт, прыняты Радай БНР 25 сакавіка 1918 году ў Менску (у доме Маліна), згодна зь ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Трэцяя Ўстаўная грамата

Трэцяя Ўстаўная грамата была прынятая ва ўмовах, калі паводле Берасьцейскага міру Савецкая Расея пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынай.

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве й мае колькасную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя Магілёўская, Менская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 году.

Арыгінальная грамата ўяўляе сабой машынапісны аркуш паперы, падпісаны з адваротнага боку

  1. старшынём ураду і народным сакратаром замежных справаў Язэпам Варонкам,
  2. народным сакратаром вайсковых справаў Кастусём Езавітавым,
  3. народным сакратаром гаспадаркі Янам Серадом,
  4. народным сакратаром земляробства Тамашам Грыбам,
  5. кіраўніком справамі Лявонам Зайцам
  6. народным сакратаром юстыцыі Яфімам Бялевічам
  7. народным сакратаром кантролю Пятром Крачэўскім
  8. народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам,
  9. народным сакратаром апекі Палутай Бадуновай,
  10. народным сакратаром пошты і тэлеграфу Аляксандрам Карабачом

і замацаваны дзяржаўнай пячаткай.

Экземпляр Трэцяй Устаўной граматы захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь[a][1].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Ф. 325, воп. 1, атр. 21, арк. 124—125

Крыніцы

  1. ^ Сакалоўскі, У. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне // ARCHE. Пачатак. — 2009. — № 3. — С. 54.

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.