Урад

Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Краіны сьвету паводле формы ўрада
абсалютная манархія — фіялетавым;
парлямэнцкая рэспубліка — аранжавым;
прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам — зялёным;
прэзыдэнцкая рэспубліка — блакітным;
зьмяшаная рэспубліка — жоўтым;
канстытуцыйная манархія — чырвоным;
Рэспубліка, у якой вядучая роля адной партыі замацаваная канстытуцыяй — карычневым;
Дзяржава, у якой не існуе асноўнага закону пра ўрад, ці ваенныя дыктатуры — цёмна-зялёным.

Ура́д — орган выканаўчай улады, звычайна вышэйшы выканаўчы орган. Узначальваецца кіраўніком дзяржавы, то бок прэзыдэнтам або прэм’ер-міністрам ці кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінэту міністраў. Асноўная задача ўрада — праводзіць у жыцьцё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, то бок парлямэнтам. З гэтай мэтай урад або асобныя ягоныя міністэрства распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа зьвяртацца да парлямэнта зь ініцыятывай прыняць або зьмяніць закон.

Эфэктыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу й законнасьць. Уладай зьяўляецца здольнасьць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізычнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зьняволеньне, выгнаньне або пагрозы. Легітымнасьць зьяўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасьць дасягаецца за кошт набыцьця й прымяненьня сілы ў адпаведнасьці з усталяванымі прынцыпамі й нормамі.

Паводле разьдзелу 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106—108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыцьцяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а працай ураду кіруе прэм’ер-міністар, на пасаду якога на сёньняшні дзень прызначаны Андрэй Кабякоў.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Урадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.