Nu tändas tusen juleljus

Перайсьці да: навігацыі, пошуку
DritterAdvent.jpg

«Nu tändas tusen juleljus» (даслоўна ў перакладзе са швэдзкай: Вось загараюцца тысячы калядных сьвечак) — швэдзкая калядная песьня, а з 1986 году — і калядны псальм, напісаная ў 1898 годзе паэткай-песеньніцай Эмі Кёлер. Упершыню зьявілася ў друку ў 1898 годзе ў швэдзкай газэце Korsblomman. У 20-м стагодзьдзі стала адной з найпапулярных калядных песень у Швэцыі.

Тэкст песьні распавядае пра тое, як цёмная зямля становіцца асьветленая ў час Божага Нараджэньня: часткова — стэарынавымі сьвечкамі, часткова — Бэтлеемскай зоркай, але галоўнае — весткай пра Нараджэньне Хрыста і Боскую любоў да людзей.

Гэтая песьня неаднойчы выконвалася зоркамі швэдзкай эстрады, сярод якіх — Агнэта Фэльтскуг.

Цікавыя факты

Самая знакамітая навагодняя расейская песьня — «В лесу родилась ёлочка» — мае падобную да Nu tändas tusen juleljus мэлёдыю, але напісаная была толькі ў 1905 годзе[1]. Пераклад апошняй існуе і па-беларуску[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License. A link to the original article can be found here and attribution parties here. By using this site, you agree to the Terms of Use. Gpedia Ⓡ is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd.