Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Катэгорыя.
Катэго́рыя (у матэматыцы) — альгебраічная структура, якая складаецца з збораў аб’ектаў і стрэлак (марфізмаў) паміж імі. Для кожнага аб’екту зададзеная адзінкавая стрэлка, а для кожных дзьвюх сумяшчальных стрэлак — іхная асацыяцыйная кампазыцыя. Зборы аб’ектаў і стрэлак не абязкова ёсьць мноствамі.
Азначэньне
Азначэньне катэгорыі можа троху адрозьнівацца залежна ад крыніцы. Агульнае распаўсюджанае азначэньне пададзенае ніжэй.
Катэгорыя складаецца з
збору аб’ектаў ,
збору стрэлак ,
пры гэтым
для кожнага аб’екта з існуе адзінкавая стрэлка ,
для кожнай стрэлкі з зададзеныя крыніца і цэль з (пачатак і канец стрэлкі ),
для кожнай пары сумяшчальных стрэлак і (цэль першай супадае з крыніцай другой) зададзеная іхная кампазыцыя ,