Сьцяг Белгародзкай вобласьці

Сьцяг Белгародзкай вобласьці
Белгародзкая вобласьць
Расея
Сьцяг Белгародзкай вобласьці
Прапорцыі 2:3
Прыняты 22 чэрвеня 2000

Сьцяг Белгародзкай вобласьці зьяўляецца сымбалем Белгародзкай вобласьці. Прыняты 22 чэрвеня 2000 году.

Апісанне

Сьцяг Белгародзкай вобласьці ўяўляе сабою простакутнае палатно, падзеленае сінім крыжом на чатыры роўныя часткі — зь якіх першая (верхняя ля дрэўка) — белая, другая (ніжняя ля дрэўка) — чырвоная, трэцяя (верхняя ля свабоднага боку палатна) — зялёная, чацвёртая (ніжняя ля свабоднага боку палатна) — чорная. Каляровы герб Белгарадзкай вобласьці, узноўлены і зацьверджаны 15 лютага 1996 году на аснове герба Белгародзкай вобласьці 1730 году, зьмешчаны ў межах першай (белай) чвэрці сьцяга. Адносіны шырыні палатна да даўжыні — 2:3, адносіны вышыні гербавага шчыта да шырыні палатна — 3:9, адносіны шырыні пляча крыжа да шырыні палатна — 1:11.

Глядзіце таксама

  • Герб Белгародзкай вобласьці

Вонкавыя спасылкі