Усхо́дні Азэрбайджа́н (па-пэрсыдзку: آذربایجان شرقی — Āzarbāijān-e Sharqi, па-азэрбайджанску: Şərqi Azərbaycan) — адзін з трыццаці астанаўІрану. Разьмешчаны на паўночным-захадзе краіны, мяжуе з Армэніяй і Азэрбайджанам. Плошча — 47 830 км², насельніцтва — 3 603 456 чалавек (2006 год). Адна з чатырох правінцыяў Іранскага Азэрбайджана. Адміністрацыйны цэнтар — Тэбрыз.