Першая бітва пры Сент-Олбансе — першая бітвавайны Пунсовай і Белай ружы, якая адбылася 22 мая1455 года ў горадзе Сент-Олбанс[1], за 22 мілі (35 км) на поўнач ад Лондана. Рычард, герцаг Ёркскі і яго саюзнік Рычард, граф Уорык змагаліся з Ланкастэрамі пад камандаваннем Эдмунда, герцага Сомерсета, забітага ў гэтай бітве. Ланкастэры абараняліся на барыкадах на працягу гадзіны, пакуль граф Уорык не зайшоў ім у фланг. Акрамя Сомерсета, у бітве загінулі выдатныя прадстаўнікі партыі Ланкастэраў: Томас, лорд Кліфард, і Генры Персі, 2-і граф Нартумберленд. Хамфры Стафард, спадчыннік герцага Бэкінгема, быў цяжка паранены. Ёрк захапіў у палон караля Генрыха VI і прызначыў сябе канстэблем Англіі.
Зноскі
↑Сент-Олбанс быў маленькім гарадком у часы бітвы. Вялікім горадам ён стаў толькі ў 1877 годзе.
Літаратура
Burley, Elliott & Watson, The Battles of St Albans, Pen & Sword, 2007, ISBN 9781844155699
Burne, A.H. The Battlefields of England, Classic Penguin, 2002, ISBN 0-141-39077-8