Першапачаткова: абаронца сонца-Ра ад Апопа, уладар вайсковай доблесці і адвагі. Пасля эпохі Нармера і асабліва Пталамеяў дэманізавыны: заступнік далёкіх ад Ніла краін і чужакоў, сусветнага зла, пустыні, збліжаны з Апопам, антаганіст у дуалізме Сета і Асірыса-Хора.
Міфалогія
егіпецкая
Мясцовасць
заступнік Верхняга Егіпта, паўночна-усходняя Дэльта Ніла
Заступнік царскай улады, яго імя ў тытулах фараонаў II дынастыі (спалучэнне імёнаў Сета і Гара азначае «цар») і ў імёнах фараонаў XIX дынастыі. Пазней іерогліф «звер Сета»
Сет[7] (Сетх[7], Сутэх, Сута, Сеці; егіп.Stẖ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.
Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.