Сімвалічны штучны інтэлект
Сімвалічны штучны інтэлект — агульная назва ўсіх метадаў даследавання штучнага інтэлекту, заснаваных на высокаўзроўневым «сімвалічным» (чалавекачытэльным) прадстаўленні задач, логікі і пошуку. Сімвалічны ШІ ляжаў у аснове дамінуючай парадыгмы даследаванняў ШІ з сярэдзіны 1950-х да канца 1980-х.
У 1985 годзе Джон Хогланд (англ.: John Haugeland) даў сімвалічнаму ШІ назву GOFAI (англ.: Good Old-Fashioned Artificial Intelligence, «стары добры штучны інтэлект») у сваёй кнізе Artificial Intelligence: The Very Idea, прысвечанай філасофскаму адлюстраванню наступстваў даследаванняў штучнага інтэлекту[1]. У рабатэхніцы выкарыстоўваецца аналагічны тэрмін GOFAIR («стары добры штучны інтэлект у рабатэхніцы»).
Найлепшай формай сімвалічнага ШІ з'яўляюцца экспертныя сістэмы, якія выкарыстоўваюць сетку продукцыйных правілаў. Продукцыйныя правілы аб'ядноўваюць сімвалы ў адносіны, падобныя на аператар «калі-тоді». Апрацоўваючы гэтыя правілы, экспертная сістэма робіць лагічныя высновы і вызначае, якая дадатковая інфармацыя ёй патрэбна, то бок, якія пытанні неабходна задаць, выкарыстоўваючы чалавекачытэльныя сімвалы.
Гісторыя
Сімвалічны падыход да стварэння штучнага інтэлекту грунтуецца на дапушчэнні, што многія аспекты інтэлекту можна зразумець і інтэрпрэтаваць дзякуючы апрацоўцы сімвалаў. Гэтая ідэя ляжыць у аснове гіпотэзы Ньюэлла-Саймона, сфармуляванай Аленам Ньюэллам і Гербертам Сайманам ў 1976 годзе. У агульным выглядзе гіпотэза сцвярджае, што любое асэнсаванае дзеянне (незалежна ад таго, выконваецца яно чалавекам ці машынай) абумоўліваецца пэўнай сістэмай сімвалаў. Гэтае меркаванне вынікла з паспяховага даследавання, звязанага са створаным Ньюэллам і Сайманам універсальным решальнікам задач, які меў на мэце мадэляванне чалавечых разважанняў.
У тыя часы многія даследчыкі ШІ клалі на яго занадта вялікія надзеі. Лічылася, што, выкарыстоўваючы фармальныя правілы логікі, генеруючы сінтаксіс і ствараючы лагічную мову, можна распрацаваць інтэлект, параўнальны з чалавечым. Аднак на практыцы сістэмы, заснаваныя на гэтых прынцыпах, хоць і працавалі, але дрэнна спраўляліся са складанымі адаптыўнымі задачамі. Таму ў 1980–90-я гады такія канцэпцыі падвергліся сур'ёзнай крытыцы, і цікавасць многіх даследчыкаў перасунулася ў бок іншых метадаў (эвалюцыйныя алгарытмы, штучныя нейронныя сеткі і г.д.)[2].
Глядзі таксама
- Інжынерыя ведаў
- Аўтаматычнае даказванне тэорэм
Крыніцы
- ↑ Haugeland, J. (1985). Artificial Intelligence: The Very Idea Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 на Wayback Machine. Cambridge, Mass: MIT Press. ISBN 0-262-08153-9
- ↑ Тына Катаева. Ігры розуму Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 на Wayback Machine (па матэрыялах размовы з Канстанцінам Анохіным) // «У свеце навукі» № 6, 2006.