Э
| Кірылічны алфавіт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| Кірыліца | |||||||
| А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
| Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
| Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
| К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
| П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
| Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
| Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
| Гістарычныя літары | |||||||
| (Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
| Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
| Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
| Літары неславянскіх моў | |||||||
| Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
| Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
| Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
| Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
| Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
| Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
| Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
| Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
| Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. | |||||||
Э, э — 30-я літара беларускага і 31-я літара рускага кірылічных алфавітаў; у іншых сучасных славянскіх кірылічных алфавітах не выкарыстоўваецца (ва ўкраінскім ролю пары Э/Е выконвае Е/Є). Выкарыстоўваецца таксама ў некаторых алфавітах неславянскіх моў. Ёсць меркаванне, што яна паходзіць ад глаголічнай формы літары «есть», якая выглядае як
і абазначае неётаваны гук.
Першыя ўжыванні ў кірыліцы вядомы са старабеларускіх пісьмовых крыніц, дзе літара выкарыстоўвалася пры транслітарацыі лацінскай літары Е, e і грэчаскай Ε, ε у запазычаных словах.
Літара «э» ў беларускай пісьменнасці
У беларускай пісьменнасці адрозненне паміж Э і Е праведзена больш паслядоўна, чым у рускай мове. У словах славянскага паходжання Э заўсёды знаходзіцца пад націскам (Брэст, старэйшы, грэшнік, Яшчэ і інш.).
