Delphi (мова праграмавання)
Delphi | |
---|---|
З’явілася ў | 1995 |
Аўтар(ы) | Anders Hejlsberg[d] |
Пашырэнне файлаў | pas, dpr, dpk, pp |
Тыпізацыя даных | моцная тыпізацыя[d] |
Зведала ўплыў | Object Pascal[d] і C++ |
Сайт |
embarcadero.com/r… (руск.) embarcadero.com/p… (англ.) embarcadero.com/e… (ісп.) embarcadero.com/f… (фр.) embarcadero.com/d… (ням.) embarcadero.com/b… (парт.) embarcadero.com/c… (кіт.) embarcadero.com/j… (яп.) |
Delphi — мова праграмавання, якая выкарыстоўваецца ў аднайменным асяроддзі распрацоўкі. Спачатку мова называлася Object Pascal. Пачынаючы з асяроддзя распрацоўкі Delphi 7.0, у афіцыйных дакументах кампанія Borland пачала выкарыстоўваць назву Delphi для пазначэння мовы Object Pascal.
Распрацоўка новага асяроддзя праграмавання пачалася з моманту, калі Borland вырашыў, што патрэбны Pascal з больш прадуманай рэалізацыяй ААП і пачалі распрацоўку Delphi, якая выкарыстоўвала ідэі Object Pascal, прапанаваныя Apple за аснову. Borland таксама называў сваю рэалізацыю Object Pascal у першых версіях Delphi, аднак змяніў назву на «мова праграмаваньня Delphi» ў далейшым. Асноўнае дапаўненне ў параўнанні з папярэднімі версіямі — заснаваная на спасылках (reference-based) аб’ектная мадэль, віртуальныя канструктары і дэструктары, і ўласцівасці. Існуе некалькі кампілятараў, заснаваных на гэтым дыялекце.
Знакамітыя праграмы, зробленыя на Delphi
Сярод самых распаўсюджаных праграм, зробленых на Delphi, магчыма знайсці:
- Відэа і аўдыё прайгравальнікі: The KMPlayer, X-Player, AIMP, Snow Player.
- Абмен інфармацыяй у інтэрнэце: Skype, QIP, QIP Infium и R&Q, The Bat! і si.Mail, PopTray, FeedDemon, XanaNews, Xnews.
- Вэб-распрацоўка: Macromedia HomeSite (HTML-рэдактар), TopStyle, Pro (CSS-рэдактар), Macromedia Captivate, Quick Page 2008.
- Вэб-браўзеры: Avant Browser, Netcaptor.
- і інш.