Luma

Luma
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luma A.Gray

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  260134
GRIN  g:7030
IPNI  27610-1

Luma — род раслін сямейства Міртавыя.

Назва роду паходзіць ад роднаснай міртавай расліны Amomyrtus luma, якая таксама расце ў Чылі.

Апісанне

Прадстаўнікі роду — вечназялёныя кусты або невялікія дрэвы, часам дасягаюць вышыні 10-20 м, з дыяметрам ствала да 1 м. Кара светла-чырвоная або аранжавая, гладкая. Лісце авальнае, цёмна-зялёнае, даўжынёй 1-5 см, шырынёй 0,5-3 см. Кветкі да 2 см у дыяметры, плод — ягада дыяметрам каля 1 см. Ягады ядомыя і выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі, у тым ліку і ў лекавых мэтах.

Арэал

Арэал — паўднёвы захад Паўднёвай Амерыкі, Вальдыўскія лясы Чылі, таксама сустракаецца ў Аргенціне. Таксама віды роду вырошчваюцца ў раёнах з такім самым кліматам, як і на радзіме, — Брытанскія астравы, паўночна-заходняе ціхаакіянскае ўзбярэжжа ЗША[1]. Карлікавыя формы выкарыстоўваюцца ў пакаёвым раслінаводстве  (руск.).

Віды

Па інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 2 віды[2]:

  • Luma apiculata (DC.) Burret
  • Luma chequen (Molina) A.Gray

Зноскі

  1. Luma chequen in Washington Park Arboretum Архівавана 24 сакавіка 2009.
  2. Luma (англ.). The Plant List. Version 1.1. (22 лютага 2013). Праверана 14 жніўня 2016.