Passifloraceae

Passifloraceae

Passiflora caerulea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passifloraceae Juss. ex Roussel, nom. cons.

Сінонімы
  • Modeccaceae Horan.
  • Paropsiaceae Dumort.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22218
NCBI  3683
EOL  4463
GRIN  f:829
IPNI  30003386-2
FW  55458

Passifloraceae — сямейства двухдольных раслін, якое налічвае каля 690 відаў, распаўсюджаных у трапічным поясе абодвух паўшар’яў, але галоўным чынам у трапічнай Амерыцы.

Батанічнае апісанне

У сямейства ўключаюць травы ці паўкусты, як правіла, часцей за ўсё з лазальнымі сцебламі ці з выкарыстаннем вусікаў сцяблом. Лісце чарговае, суцэльнае або ладонепадобна-лопасцевае, рэдка пёрыста-складаныя (у Deidamia). Кветкі правільныя, складаюцца з 5 чашалісцікаў і 5 пялёсткаў, за якімі знаходзіцца асобы дыск з аднаго або некалькіх колаў асобых каляровых нітак і вырастаў. Вось кветкі працягваецца ў асаблівае ўзвышэнне над вяночкам, якое нясе на вяршыні пяць тычынак з пылавікамі, якія звісаюць вонкі, і аднагнездавай завяззю, якая складаецца з трох плодалісткоў, і заканчваецца трыма слупкамі. Плод — аднагнёздавая ягада. У сямействе вылучаюць 27 родаў[1], самы буйны з якіх — Passiflora, што налічвае да 500 відаў.

Роды

  • Adenia[3]
  • Adenoa
  • Ancistrothyrsus
  • Androsiphonia
  • Barteria
  • Basananthe
  • Crossostemma
  • Deidamia
  • Dilkea
  • Disemma
  • Distemma
  • Efulensia
  • Erblichia
  • Hyalocalyx
  • Loewia
  • Malesherbia
  • Mathurina
  • Mitostemma
  • Paropsia
  • Paropsiopsis
  • Passiflora
  • Piriqueta
  • Schlechterina
  • Smeathmannia
  • Stapfiella
  • Streptopetalum
  • Tetrapathaea
  • Tryphostemma
  • Tricliceras
  • Turnera
  • Viridivia

Зноскі

  1. Family: Passifloraceae Juss. ex Roussel, nom. cons.(недаступная спасылка). Germplasm Resources Information Network. United States Department of Agriculture (17 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2012.

Спасылкі