Qantas Airways Limited (ASX: QAN) (вымаўляецца /ˈkwɒntəs/ — /квонтэс/) — самая вялікая авіякампаніяАўстраліі. Мае мянушка «Лятучы Кенгуру» («The Flying Kangaroo»). Штаб-кватэра авіякампаніі знаходзіцца ў Сіднеі. Заснаваная ў 1920 годзе, займае другое месца ў спісе найстарэйшых дзеючых авіякампаній свету (пасля KLM), і найстарэйшай у англамоўным свеце. Qantas з'яўляецца публічнай кампаніяй, акцыі якой гандлююцца на біржы ASX.
Першапачатковая назва «QANTAS» з'яўляецца абрэвіятурай ад «Queensland And Northern Territory Aerial Services» («Авіяперавозкі Квінслэнда і Паўночных Тэрыторый») і дазваляе судзіць пра тое, з чаго пачалася дзейнасць авіякампаніі.
Паводле даследавання Skytrax, у 2008 годзе Qantas па выніках галасавання заняла трэцяе месца ў спісе лепшых авіякампаній свету. Гэта лепш, чым 5-е месца ў 2007 годзе, але горш другога месца, якое яна займала ў 2005 і 2006 гадах.[1]
QantasLink (уключаючы Eastern Australia Airlines і Sunstate Airlines) · Jetconnect · Jetstar Airways
Афіляваныя кампаніі
Aeropelican Air Services · Airnorth · Brindabella Airlines · Jetstar Asia Airways (уключаючы Valuair) · Jetstar Pacific Airlines
Гісторыя
Trans Australia Airlines · Australian Airlines
Іншыя падраздзяленні
Qantas Defence Services · Qantas Freight (DPEX Worldwide · Express Freighters Australia · Jets Transport Express) · Australian Air Express · Star Track Express (разам з венчурнай Australia Post) · Q Catering · Express Ground Handling · Qantas Holidays · Qantas Business Travel · Jetset Travelworld Group