Strix — род птушак сямейства савіныя (Strigidae ).
Біялагічнае апісанне
Даўжыня цела ад 30 да 70 см. Пёравыя вушкі адсутнічаюць, тваравы дыск добра выяўлены, вушныя адтуліны вялікія, асіметрычныя і амаль цалкам прыкрытыя зморшчынай скуры. Дзюба высокая, сціснутая з бакоў. Апярэнне друзлае, звычайна шараватае, або рудаватае, з бурымі стракацінамі. Радужына бурага колеру.
Аснову харчавання складаюць грызуны , таксама ў рацыён уваходзяць птушкі , земнаводныя , паўзуны , беспазваночныя .
Распаўсюджанне
Савяня даўгахвостай кугакаўкі (Strix uralensis ) упершыню выйшла у свет у Батанічным садзе
Распаўсюджаныя ў Еўропе , Паўночнай Афрыцы , Азіі і Амерыцы .
У фаўне Расіі і краін былога СССР тры віды: шэрая , даўгахвостая і барадатая кугакаўкі.
Віды
У склад роду ўключаюць 22 віды[ 1] (разам з родам Ciccaba , прызнаным сінанімічным)[ 2] :
Strix butleri
Strix chacoensis
Strix fulvescens
Strix hylophila
Strix leptogrammica
Strix nebulosa — Барадатая кугакаўка
Strix occidentalis
Strix ocellata
Strix rufipes
Strix seloputo
Strix uralensis — Даўгахвостая кугакаўка
Strix varia
Strix davidi
Strix nivicolum
Strix sartorii
Strix woodfordii
Strix huhula
Strix nigrolineata
Strix virgata
Strix albitarsis
Strix hadorami
Зноскі
Літаратура
Галушин В.М, Дроздов Н.Н., Ильичёв В.Д., Константинов В.М, Курочкин Е.Н., Полозов С.А., Потапов Р.Л, Флинт В.Е., Фомин В.Е. Фауна Мира: Птицы: Справочник. — М: Агропромиздат, 1991. — С. 171—172. — 311 с. — ISBN 5-10-001229-3 .
Неясыти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб. , 1890—1907.