OXO
| OXO | |
|---|---|
![]() OXO, першая ў гісторыі відэагульня. | |
| Распрацоўшчык | А. С. Дуглас |
| Выдавец | Кембрыджскі ўніверсітэт |
| Дата выпуску | 1952 |
| Жанр | Галаваломка |
| Стваральнікі | |
| Геймдызайнер | А. С. Дуглас |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформа | EDSAC |
| Рэжым гульні | Адзіночная гульня |
| Мова інтэрфейсу | без моўнага зместу[d] |
| Носьбіт | delay line memory[d] |
| Кіраванне | Дыскавы нумаранабіральнік, пульт |
«OXO» (таксама вядомая як Noughts And Crosses) — першая камп’ютарная гульня для камп’ютара з графічным інтэрфейсам [1], уяўляе сабой крыжыкі-нулікі. Распрацавана ў 1952 годзе А. С. Дугласам для камп’ютара EDSAC як ілюстрацыя да кандыдацкай дысертацыі на тэму ўзаемадзеяння чалавека і камп’ютара.
«OXO» ніколі не прадавалася, бо EDSAC быў унікальным камп’ютарам, змешчаным у бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта. Аднак, нягледзячы на абмежаванні на даўжыню зыходнага кода, якія накладвалася характарыстыкамі камп’ютара, гульня мае добры штучны інтэлект.
Кіраванне
У OXO чалавек гуляў супраць камп’ютара, выстаўляючы крыжык ці нулік у патрэбную клетку поля з дапамогай дыскавага нумаранабіральніка (як у тэлефона). Знак і чарговасць ходу выбіраліся гульцом да пачатку гульні.
Стартавы экран
9 8 7 NOUGHTS AND CROSSES 6 5 4 BY 3 2 1 A S DOUGLAS, C.1952 LOADING PLEASE WAIT... EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Ход гульні
EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):1 DIAL MOVE:6 DIAL MOVE:1 DIAL MOVE:2 DIAL MOVE:7 DIAL MOVE:9 DRAWN GAME... EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Зноскі
Спасылкі
- Edsac Simulator (англ.) — эмулятар EDSAC.
